Black Lives Matter | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | грамадскі рух |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2013 |
Узнагароды |
Сіднейская прэмія міру (2017) |
blacklivesmatter.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Black Lives Matter (BLM; бел.: Жыцці чорных важныя) — інтэрнацыянальны рух актывістаў, якія выступаюць супраць гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў негроіднай расы. Займаецца арганізацыяй акцый пратэстаў, дэманстрацыяў у сувязі з забойствамі, якія ажыццяўляюцца паліцэйскімі пры выкананні і расавай дыскрымінацыяй у адносінах да чорнаскурых у прававой сістэме ЗША. Black Lives Matter аб’яднаны ідэяй, але не мае фармальнай іерархіі ці структуры[2].
Рух узнік улетку 2013 г. з выкарыстаннем хештега #BlackLivesMatter[3] у сацыяльных медыя. Адбылося гэта пасля таго, як быў апраўданы Джордж Цімерман, які здзейсніў забойства афраамерыканскага падлетка Трэйвона Марціна.
BLM стаў масавым у 2014 годзе падчас вулічных дэманстрацый, выкліканых смерцю двух афраамерыканцаў: Майкла Браўна і Эрыка Гарнера. Таксама рух прымаў удзел у маршах пратэсту ў памяць многіх загінулых афраамерыканцаў, у тым ліку Эрыка Харыса, Вальтэра Скота, Джонатана Феррелл, Сандры Бланды і Фрэдзі Грэя.
Улетку 2015 года рух публічна паказаў незадаволенасць палітыкам па пытанні расавай дыскрымінацыі.
У канцы мая 2020 года, пасля гібелі чорнаскурага Джорджа Флойда ад рук белага паліцэйскага Дэрэка Шовіна, пачаліся вулічныя дэманстрацыі, якія перараслі ў беспарадкі, а пазней масавыя рабаванні і пагромы[4].
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search